Пярвічная арганізацыя раённага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства «Алекшыцы» грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»
Старшыня першаснай арганізацыі – Кладко Аляксандр Аляксандравіч
Кантактны тэлефон: 8 015 11 73-2-39,
Адрас: 231784, Гродзенская вобласць, Бераставіцкі раён, аг.Алекшыцы, вул.Міра,7
ЗАДАЧЫ АРГАНІЗАЦЫІ:
- садзейнічанне распрацоўцы ва ўстаноўленым парадку юрыдычных і сацыяльна-эканамічных гарантый правоў моладзі, якія ўраўноўваюць яе магчымасці з іншымі сацыяльнымі групамі;
- падтрымка ініцыятыў, накіраваных на інтэлектуальнае, духоўнае, фізічнае развіццё моладзі, а таксама на стварэнне ўмоў для развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці;
- удзел ва ўстаноўленым парадку ў распрацоўцы маладзёжных праграм;
- выхаванне ў членаў ГА «БРСМ» патрыятызму, як найважнейшай духоўнай і сацыяльнай каштоўнасці.
У адпаведнасці з заканадаўствам ГА «БРСМ» ажыццяўляе сваю дзейнасць наступнымі метадамі:
- удзел у фарміраванні і рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі;
- падтрымка ініцыятыў моладзі і правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на дасягненне статутных мэт ГА «БРСМ»
- удзел у распрацоўцы і ажыццяўленні адукацыйных, сацыяльных і іншых маладзёжных праграм, якія не супярэчаць дзеючаму заканадаўству Рэспублікі Беларусь;
- аказанне садзейнічання ў стварэнні працоўных месцаў і працаўладкаванні сваіх членаў;
- садзейнічанне развіццю міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва шляхам абмену дэлегацыямі з іншымі краінамі з мэтай устанаўлення сяброўскіх адносін паміж моладдзю розных краін, абмену вопытам і сумеснай дзейнасці;
- прыцягненне ўвагі СМІ, органаў дзяржаўнай улады і грамадскасці да маладзёжных праблем і ініцыятыў;
- дапамога членам ГА «БРСМ» у арганізацыі іх вольнага часу шляхам правядзення мерапрыемстваў, накіраваных на фізічнае, духоўна-маральнае, культурнае развіццё маладых людзей;
- арганізацыя і правядзенне канферэнцый, семінараў, сустрэч, лекцый.