Раённае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства "Алекшыцы" - гаспадарка добра вядомая далёка за межамі Бераставіцкага раёна, па праве лічыцца прыкладам гаспадарлівасці і паспяховага развіцця. Напрыклад, у вытворчасці ялавічыны, задае лідэрскі тон па краіне. Моцная эканоміка і паважлівыя адносіны да працавітых людзей спрыяюць таму, каб кадры, у тым ліку маладыя, тут замацоўваліся грунтоўна.
Узначальвае РСУП "Алекшыцы" нястомны працаўнік і высакакласны спецыяліст Паўлюкевіч Валерый Эдуардавіч. Умее дакладна планаваць і рэгуляваць вытворчыя працэсы, адчувае ўсю меру адказнасці за ўзначаленую ім гаспадарку і за людзей, якія працуюць на прадпрыемстве. Загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Паўлюкевіч Валерый Эдуардавіч за шматгадовую плённую працу ў сельскагаспадарчай галіне раёна, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, у 2023 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай. Узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі".
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 года нумар 7 "Аб узнагароджанні" - за шматгадовую плённую работу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і значны асабісты ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі Валерый Эдуардавіч узнагароджаны Ордэнам Пашаны.
Рашэннем Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта № 157 ад 29 сакавіка 2021 года Паўлюкевічу Валерыю Эдуардавічу прысвоена званне "Чалавек года Гродзеншчыны" па выніках 2020 года.
Рашэннем Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта ў 2022 годзе Паўлюкевічу Валерыю Эдуардавічу прысвоена званне "Лепшы кіраўнік сельскагаспадарчай арганізацыі".
Па выніках вынікаў раённых спаборніцтваў у аграпрамысловым комплексе ў 2023 годзе РСУП "Алекшыцы" заняло: 1 месца па падрыхтоўцы і правядзенню вясенне-палявых работ, 1 месца па вытворчасці мяса буйной рагатай жывёлы, 2 месца сярод сельскагаспадарчых арганізацый раёна.
У аснове моцнай эканомікі гаспадаркі - эфектыўнасць вытворчасці малака і мяса. Каля 80 працэнтаў выручкі прадпрыемства атрымлівае за кошт жывёлагадоўчай галіны. У 2023 годзе выйшлі на ўстойлівую пазіцыю па малаку - 10121 кілаграм на карову, паступова прырастаючы, падняўшы клас "Экстра" да 92,3%.
Па вытворчасці ялавічыны РСУП "Алекшыцы" ўваходзіць у лік лепшых на ўзроўні вобласці і рэспублікі, у 2023 годзе валавое прыбаўленне склала 2722 тон. Комплекс па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы - візітоўка гаспадаркі, ён дае амаль палову абароту грашовых сродкаў і не аднойчы станавіўся лідэрам па вытворчасці ялавічыны ў краіне. Прадпрыемства першымі ў раёне пачало вырошчваць абердзін-ангускую пароду кароў і ўжо больш за 10 гадоў спецыялізуецца на вытворчасці мармуровай ялавічыны.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь былі ўзнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі" намеснік дырэктара па вытворчасці Андрэй Рыгоравіч Вабішчэвіч, галоўны заатэхнік Уладзімір Уладзіміравіч Карытца, кіраўнік комплексу па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы Норберт Юзэфавіч Малецкі, аператар па штучнаму асемененню жывёл Ян Матэвушэвіч Эйсмант. Загадам Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання ад 26 верасня 2022 года Малецкі Норберт Юзэфовіч узнагароджаны нагрудным Знакам адрознення "За заслугі ў сельскай гаспадарцы".
Дзякуючы выкананню агратэхнічных прыёмаў і выкананню тэхналогіі вытворчасці ў 2023 годзе ўдалося атрымаць 17506 тон збожжа, сярэдняя ўраджайнасць збожжавых склала 69,1 цэнтнера з кожнага гектара. Намалочана 3181 тон рапсу пры ўраджайнасці 61,2 цэнтнераў з гектара. Атрымана па 111 цэнтнера з кожнага гектара кукурузы на зерне. Нарыхтавана 34014 тон сіласу і 24431 тона сенажу.
Дырэктар Валерый Эдуардавіч Паўлюкевіч перакананы, што ў развіцці гаспадаркі галоўнае - працавітыя людзі:
- Ніякія найноўшыя тэхналогіі не могуць на вёсцы цалкам замяніць чалавека. Сёння кадравы патэнцыял гаспадаркі дае магчымасць дасягаць яшчэ лепшых вынікаў. Галоўная ўмова для гэтага - строгае выкананне тэхналогій на любым участку і дысцыпліна. Важна, каб кожны працаўнік на сваім месцы працаваў добрасумленна, па такім прынцыпе і імкнемся жыць.
У РСУП "Алекшыцы" вельмі клапатліва, беражліва і ўважліва ставяцца да сваіх людзей. Сацыяльны пакет тут даволі важкі - жыллё для маладых спецыялістаў, рамонт дамоў, добраўпарадкаванне ў аграгарадку, арганізацыя экскурсій, розных святочных мерапрыемстваў - гэта далёка не поўны пералік таго, што робіцца тут на карысць людзей, а значыць і далейшага росквіту гаспадаркі.
РСУП «Алекшыцы» — каманда прафесіяналаў, здольная вырашаць любыя задачы!