РСУП Олекшицы — производитель молочной и мясной продукции в Беларуси (Гродненская область)
  • Главная
  • О нас
    • Агрогородок Олекшицы
    • Наша молодежь
    • Руководство
    • История
    • Достижения
    • Вчера и сегодня
  • Продукция
  • Сферы деятельности
    • Земледелие
    • Животноводство
    • Растениеводство
    • Механизация
    • Охрана труда
  • Новости и события
    • Анонсы мероприятий
    • Главные события 2023
    • Главные события 2022
    • Главные события 2021
    • Главные события 2020
    • Главные события 2019
    • Главные события 2018
    • Главные события 2017
    • Главные события-2016
    • Главные события-2015
    • Пресса о нас
  • Жизнь коллектива
    • Деятельность общественных организаций
    • В память о Великой Победе
    • Здоровый образ жизни
    • Единый день информирования
    • Доска почета
    • Фотогалерея
    • Наши таланты
  • Кафе-бар
  • Контакты
    • Телефонный справочник
    • Электронные обращения
    • График приема граждан
    • Анонсы мероприятий
    • Главные события 2023
    • Главные события 2022
    • Главные события 2021
    • Главные события 2020
    • Главные события 2019
    • Главные события 2018
    • Главные события 2017
    • Главные события-2016
    • Главные события-2015
    • Пресса о нас

    Наши новости

      • Единый день здоровья - 24 марта - Всемирный день борьбы с туберкулезом.
      • Единый день здоровья - 24 марта - Всемирный день борьбы с туберкулезом.
      24 марта 2023
      • Информационно-образовательный проект "ШАГ": "Гордость за Беларусь. Комфорт и уют для каждого"
      • Информационно-образовательный проект "ШАГ": "Гордость за Беларусь. Комфорт и...
      24 марта 2023
      • Единый день здоровья - 24 марта – Международный день борьбы с депрессией.
      • Единый день здоровья - 24 марта – Международный день борьбы с депрессией.
      24 марта 2023
      • Сельскохозяйственная "ОБНОВКА"!
      • Сельскохозяйственная "ОБНОВКА"!
      23 марта 2023
  • Новости и события

    У музей завіталі маладыя працаўнікі РСУП “Алекшыцы”.

    RSS
    У музей завіталі маладыя працаўнікі РСУП “Алекшыцы”.

    У музей завіталі маладыя працаўнікі РСУП “Алекшыцы”.

    21 февраля 2023

    У панядзелак, 20 лютага, у музеі Вавёркі адбыліся музейныя заняткі «Родная мова – крыніца натхнення», прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. У рамках дзейнасці патрыятычнага клуба “Спадчына” ў музей завіталі маладыя працаўнікі РСУП “Алекшыцы”.

    Сустрэча праходзіла ў форме інтэлектуальнага турніру. Але спачатку дырэктар музейнай установы Наталля Таргонская пазнаёміла гасцей з гісторыяй узнікнення міжнароднай даты і з найбольш цікавымі фактамі пра мовы розных краін свету, прапанаваўшы, у тым ліку, паглядзець пазнавальны відэаролік.

    Дарэчы, гісторыя свята сумная. 21 лютага 1957 года ў горадзе Дака, сталіцы Бангладэша, загінулі пяцёра студэнтаў, якія адстойвалі права прызнаць родную для іх бенгальскую мову дзяржаўнай. Рашэнне адзначаць Міжнародны дзень роднай мовы менавіта ў гэты дзень абвешчана ў 1999 годзе ЮНЕСКА з мэтай захавання лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўя ў сучасным свеце. Цікава, што ў свеце існуе каля 7000 жывых моў. Кожныя два тыдні “памірае” адна мова, а за ўсю гісторыю знікла ўжо 9000 моў.

    Сваё веданне роднай мовы ўдзельнікі турніру праверылі падчас інтэлектуальных заданняў. Неабходна было на хуткасць перакласці назвы прадметаў і адгадаць фразеалагізмы па малюнках, назваць беларускіх паэтаў і пісьменнікаў па назве іх твораў, правільна адказаць на жартоўныя загадкі.

    – Лічыла, што родную мову ведаю нядрэнна, аднак многія заданні прымусілі задумацца, а ці так гэта, – дзеліцца ўражаннямі ўдзельніца сустрэчы Анжэліка Кудлаш. – Пастараюся ліквідаваць гэтыя прабелы. Нам у спадчыну засталася мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная мова. І на ёй трэба размаўляць.

    Паездка маладзёжнага калектыву РСУП “Алекшыцы” ў музей Вавёркі на музейныя заняткі, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, запланавана ў рамках Года міру і стварэння.

    – Лічу, што паняцці міру, стварэння і любові да роднай мовы вельмі блізкія, – гаворыць намеснік дырэктара РСУП “Алекшыцы” па ідэалагічнай рабоце Алеся Капіца. – Беларускі народ міралюбівы і працалюбівы, і па гэтых якасцях нас ведаюць ва ўсім свеце. Нацыянальная мова таксама нас вызначае сярод іншых. Няма народа без мовы, як і няма мовы без яго носьбіта. Таму ведаць родную мову вельмі важна.  

     

    Назад
  • Гродненщина вчера и сегодня
  • Безвизовый въезд Grodno VISAFREE
  • Растениеводство
  • Животноводство
  • Механизация

      • OK
      © РСУП «Олекшицы», 2023